Тэхналагічны працэс пляцення лапцяў
Прылады працы для пляцення лапцяў
Асноўнай прыладай майстра з’яўляюцца яго рукі.
Пачынаючаму пляцельшчыку лапцяў варта мець нож
Нож – неабходны інструмент на этапе нарыхтоўкі ліпніка і падрыхтоўкі лыка да работы. Менавіта вострым нажом зразаюцца маладыя парасткі ліпы, разразаюцца ўздоўж, каб сняць кару. Лыка лінуецца (счышчаецца цёмная паверхня з лыкавай кары) і цынуецца (наразаецца) вузкімі палосамі.
Нож выкарыстоўваецца і ў працэсе пляцення для таго, каб зрабіць вострым канец лыка ці адрэзаць лішняе.
Нельга зрабіць лапаць без спіцы (“спічака”). Яна магла быць драўлянай – з сучка з падыходзячым атросткам, металічнай або касцяной. На Дрыбіншчыне звычайна карысталіся касцяной спіцай (з лыткі баранняй нагі), завостранай з аднаго канца. Даўжыня спіцы – каля 13см.
Пры дапамозе спіцы рабіўся падплёт падэшвы лапцей.
Мялка робіцца з пяці дошчачак. Дзве з іх (другая і чацвёртая) карацей бакавых і сярэдняй. Дошчачкі звінчываюць дзвюмя шурупамі.
Нацынаванае лыка трэба прамяць на мялцы, асабліва, калі яно нелінаванае (з карой).
Сугакі - дзве завостраныя, з аднаго канца, палачкі (ачышчаныя завостраныя пруткі).
Лапці “зрачыя” (прамога пляцення) плятуць з наска, надзяваючы бакавыя вушкі лапця на - "сугакі".
Неабходны драўляныя калодкі для вырабу “пахлапней” (лапцей касога пляцення з круглым наском па памеры нагі), якія пачынаюцца плесціся з пяткі.
Менавіта з дапамогай калодкі атрымліваецца правільнай формы насок.
Нарыхтоўка ліпніка.
Працэс вырабу лапцяў пачынаецца з наведвання месцаў, дзе растуць дрэвы ліпы, івы, вяза для нарыхтоўкі лыка.
Лыка з ліпы заўсёды нарыхтоўвалі вясной, калі пачынаўся рух соку. Працэс нарыхтоўкі цягнуўся да сярэдзіны лета (мясцовыя жыхары называюць гэты час “межань”). Да сённяшнага часу дайшоў да нас выраз “драць лыкі”.
Ободрать липку, чтобы она годилась на лыко для лаптей, надо с толком. Ствол срезается низко. Древесина липы мягкая. Если ножик острый и вам удалось слегка наклонить липку, то она срезается с одного - двух взмахов. Затем кочедыком или заточенным концом трехгранного напильника вспарывают луб от комля к вершине. На вершине вылущивают из луба лутошку и с сочным похрустыванием вынимают ее, лутошку, до самого комля. Лыко не сдирают частями, а именно вынимают из него лутошку, стараясь сохранить луб целиком. Когда вылущится комелек, у вас получится как бы два ствола: один беленький потоньше (лутошка), другой сохраняет вид липки, только что срезанной с корня. Лыко надо скатать в баранку вершинкой внутрь и связать. На пару лаптей требуется не более трех стволов.
Для лыка неабходны маладыя ліпкі, якія цягнуцца да светла ў зарасніках ліпняку і замінаюць адна адной. Ствалы іх тонкія і высокія – таней за чайную шклянку (каля 4см дыяметрам) – “з цапок”, як гавораць мясцовыя майстры, даўжыня – ад 1м і больш.
Вострым нажом зразаюцца маладыя парасткі ліпы – “луццё”. Прут не павінен мець дадатковых сучкоў.
Нажом прут разразаецца ўздоўж, і кара здымаецца з асяродку. Робіцца гэта акуратна, каб кара не дала трэшчыну.
Лыкі скручвалі ў круглыя матушкі, і, нанізаўшы на повязь, вешалі ў клеці або на гарышчы хаты для сушкі.
У кожнай сям’і ў любую пару года быў даволі значны запас гатовых лапцяў або лыкаў.
Падрыхтоўка лыка да работы
Скруткі лыка замочваюць ў гарачай вадзе на 12 гадзін. Калі кара грубая, яе трэба лінаваць – здымаць верхні слой да пажаданай таўшчыні. Здымаючы, трэба не вельмі станчаць белае лыка.
Бліжэй да вяршыні і зусім можна не кранаць карычневы слой, здымаючы з яго толькі пупышкі і іншыя шурпатасці. Лінаванне лепей зрабіць адразу пасля нарыхтоўкі ліпніка.
Калі лыка нелінаванае, некаторыя майстры для таго, каб яно стала мякчэй, працягвалі яго праз мялку. Лыка адразу крыху расслаіцца - лягчэй будзе здымаць кару.
Лыка кроіцца (цынуецца) ўздоўж на палосы шырыней 1,5 – 2см (у залежнасці ад памеру лапцяў), даўжынёй каля 1,5м.
Цынаванне – самы адказны момант. Спачатку наразаецца лыка, пачынаючы ад камля, імкнучыся трымацца зададзенай шырыні. Вядома, не трэба кожную хвіліну мераць шырыню лінейкай, але прыблізна шырыню трымаць. Гэта не так проста.
Таксама трэба глядзець каб нож, не пападаў у трэшчыну, таму яго неабходна трымаць цвёрда, каб не сарваўся.
Рух нажа ўздоўж лыка ўскладняецца тым, што агульная палоска лыка каля камля намнога шырэй, чым уверсе. Па форме гэта вельмі выцягнутая ўгару трапецыя. Каб не перасякаць прадольныя валокны, на сярэдзіне зразаем клін, з якога потым выйдзе кароткае лыка, і яно таксама спатрэбіцца.
Цынаванне лыка
Лінаванне лыка
Тэхналагічны працэс пляцення лапцяў
Сплесці лапаць – не такая простая справа, як думаецца. Неабходна кемлівасць, снароўка. У кожнага майстра есць і свае сакрэты.
Пляценне лапцяў пачынаецца з “усновы”. Паласу лыка складаем гармонікам па памеру лапцяў так, каб з верхняга краю было тры пары складак, знізу – дзве пары.
Другую лыкавую стужку прадзяваем праз тры верхнія складкі.
Пакідаем прыпускі для будучага наска.
Крайнія палосы мяняем месцамі.
Пачынаем фарміраваць першы курэц (вушка), праплятаючы адначасова паласу ў шахматным парадку ў адваротным напрамку.
З адваротнага боку ад першага курца фарміруем другі, лыкавую стужку таксама працягваем у шахматным парадку.
Фарміруючы курцы паслядоўна з абодвух бакоў, выплятаем падэшву лапця. Памер курцоў – каля 3см.
Колькасць курцоў залежыць ад памеру лапцяў. З аднаго боку (ў залежнасці ад таго, левы ці правы лапаць) павінна быць на адзін курэц больш.
Уплатняем падэшву, падцягваючы стужкі з абедзвюх бакоў.
Падцягваем канцы крайніх стужак і фарміруем насок лапця.
Робім верхні ( у насавой частцы) апошні курэц.
Праколваем спіцай абедзве паласы наска.
Працягваем праз гэту адтуліну канец стужкі ад курца ўнутр.
Разварочваем стужку, працягваем яе вонкі, рэгулюючы пры гэтым даўжыню курца.
”Засляпляем” (замацоўваем) насок.
Замацоўваем канец стужкі звонку падэшвы.
У курчыкі ўстаўляем “сугакі”. З аднаго боку пакідаем адзін курэц, з другога – два.
У пятачная частцы лентай “усновы” фарміруем курэц, якога не хапае, адразу надзяваючы яго на сугак.
Праплятаем пятку.
Канцы палос, абагнуўшы пятачку, праплятаем у адваротным напрамку – да насавой часткі, працягваем пад паласу наска і замацоўваем (“засляпляем”).
Каб уплатніць падэшву, робім падплёт, праплятаючы лыка ў пэўным парадку:
- пасля завяршэння фарміравання пяткі ленту лыка працягваем пад другую прадольную паласу знізу;
- паласу лыка паварочваем да пяткі і працягваем зверху ўніз праз крайнюю прадольную паласу – робім “забак” (падцягванне за бакавую прадольную паласу лапця);
- вяртаем лыка ў зыходнае становішча, зноў працягваем знізу ўверх у тым жа месцы, адкуль пачалі падплёт;
- паварочваем лычыну трохі ўлева і праплятаем знізу ўверх пад трэцюю паласу;
- разварочваем лапаць на другі бок, праплятаем лыка ўлева пад другую прадольную паласу знізу ўверх;
- робім “забак” з гэтага боку;
хады паўтараюцца па ўсей падэшве ад пяткі да наска.
Лапаць з адзінкавым падплётам і “забакамі” гатовы.
(Падплёт бывае двайным, трайным. Некаторыя майстры робяць лапці і без “забакаў”).
Пасля заканчэння падплёту сугакі здымаюцца, у курцы прадзяваюцца аборы. Лапаць гатоў.