3 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца канцэрт «35 гадоў з вамі!» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа»

3 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца святочны канцэрт «35 гадоў з вамі!» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа».
«Бяседа» – гэта ансамбль народнай музыкі, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. У аснове рэпертуару ляжыць народная музыка, а на канцэртах ансамбля гарманічна спалучаюцца хоровыя, сольныя і інструментальныя нумары.
У гэты асаблівы вечар гледачоў чакаюць яркія і рамантычныя нумары, напоўненыя шчырымі эмоцыямі і душэўнай цеплынёй. Канцэрт «35 гадоў з вамі!» стане цудоўнай магчымасцю адчуць сілу і прыгажосць народных мелодый, паслухаць знаёмыя і любімыя песні.
Пачатак у 19.00. Месца правядзення – УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» (пр-т Пушкінскі, 7).
Кошт білета: ад 20 бел. рублёў – білеты даступныя на сайце ticketpro.by. Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах: 78 08 04, 76 50 18.