КАЛЯДНЫ ЦУД
Раённы конкурс “Калядны цуд” адбыўся на Краснапольшчыне.
Гэта конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па вырабу сувеніраў на калядную і навагоднюю тэму. Яго арганізатар – метадычны аддзел РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Кожны конкурс – гэта магчымасць стымулявання творчасці, павышэння якасці, засваення новых тэхналогій і матэрыялаў, абмену вопытам, а яшчэ – магчымасць падзяліцца прыгажосцю і радасцю. Так і атрымалася ў ходзе конкурсу “Калядны цуд” і выставы, аформленай па яго выніках.
Наведвальнікі выставы, якая размясцілася ў фае РЦК, атрымлівалі сапраўдную асалоду ад прадстаўленых на ёй сувеніраў. Елачкі, зоркі, анёлы, зялёныя, белыя, чырвоны колеры – усё гэта дарыла адчуванне свята, будзіла ўспаміны, і ў памяці ўсплывалі радкі каляднай песні:
Радуйся, ой, радуйся, зямля,
Сын Божы нарадзіўся.
У конкурсе прынялі ўдзел 8 устаноў раёна. Частка работ была прадстаўлена дыстанцыйна. Работы былі выкананы з разнастайных матэрыялаў – штучных і прыродных і ў розных тэхніках. Зацікаўленым у творчасці сапраўды было чаму павучыцца ў калег і аматараў ДПМ.
Работа выставы працягнецца да 15 студзеня, наведвайце яе – вы не пашкадуеце!
Дыпломамі I ступені конкурсу “Калядны цуд” адзначаны аддзяленні ўстановы “Краснапольскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Гэта аддзяленне дзённага наведвання для грамадзян пажылога ўзроста (загадчык аддзялення Картузова С. С.) і аддзяленне дзённага наведвання інвалідаў (загадчык аддзялення Дзям’янава А. Л.). Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны Горскі СДК (загадчыца ўстановы Гомарава В. І.) і Яноўскі СДК (загадчык ўстановы Крапіўніцкая Л. В.), дыпломам III ступені – Тур’яўскі СДК (загадчык ўстановы Смаршкова З. А.).
В. А. Марчанка, метадыст 1-й ступені РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”