Канцэртная праграма “Народны спеў сэрца сагрэў”

11 верасня ў філіяле Комсеніцкі сельскі Дом культуры, ў межах творчай справаздачы, адбылася канцэртная праграма «Народны спеў сэрца сагрэў». Мерапрыемства аб'яднала жыхароў і гасцей, каб разам акунуцца ў тое, што суцяшае ў хвіліны смутку і памнажае радасць - у народную песню.
У фае філіяла была арганізавана выстава творчых работ удзельнікаў дзіцячых аматарскіх аб'яднанняў «Залатыя ручкі» і «Цвецік-семіцвецік», кіраўніком якіх з’яўляецца Таццяна Арыстава.

Назва концертнай праграмы — «Народны спеў сэрца сагрэў» — абрана не выпадкова. У мітусні сучасных будняў мы часта забываемся пра тое, дзе ўтоена сапраўдная, жывая сіла. А яна - у простых і шчырых радках, якія спявалі нашы мамы і бабулі.
Праграма вечара была напоўнена душэўнымі нумарамі ў выкананні народнага вакальнага ансамбля «Калінушка», Сяргея Кротава і Алены Кузьміной, Алы Шышаковай. На працягу мерапрыемства гучалі кранальныя песні пра каханне, пра родны край і беларускія народныя песні “Будзь здаровы, гаспадар!”, “Ой, дзёр я гуляла”, “Вышыванка”, “Кацілася бочачка”.
Гэтыя каларытныя і напоўненыя глыбокім сэнсам выступленні падарылі гледачам зарад добрага настрою, яркія эмоцыі і цяпло творчых сэрцаў, а таксама нагадалі пра важнасць захавання культурных традыцый.

Рылькова Т.М., загадчык метадычнага аддзела раённага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна”