“Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Быхаўскім ранёне

15 мая ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры адбылося знаёмства з беларускімі гульнямі ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Мерапрыемства было прысвечана захаванню і папулярызацыі традыцыйных народных гульняў. Асноўная мэта сустрэчы – прадэманстраваць багацце і разнастайнасць беларускай гульнявой культуры, а таксама даць удзельнікам магчымасць самім апрабаваць некаторыя з самых папулярных і цікавых гульняў.
Арганізатары падкрэслілі важнасць такіх мерапрыемстваў для фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці і патрыятычных пачуццяў.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”