Шклоўшчына вітае: мерапрыемствы фестываля народнай творчасці пачынаюцца
16 чэрвеня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы праходзіць прэзентацыя Шклоўскага раёна. Прэзентацыя раёна стане працягам фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Ён прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Падчас мерапрыемства адбудзецца канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, выстава майстроў народнай творчасці, выстава-продаж вядучых прадпрыемстваў горада Шклова і іншыя. Усё гэта дэманструе поспехі, культурнае багацце, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў раёна.
Оксана Куденкова, заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Шкловского районного исполнительного комитета.