ВІНШУЕМ!
Згодна Пастанове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 39 ад 02.06.2021 «Аб прысваенні, пацвярджэнні і пазбаўленні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» за значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі народнаму вакальнаму ансамблю «Івіца» ўстановы культуры «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу» прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
Узорнаму харэаграфічнаму ансамблю «Калейдаскоп» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці г.Магілёва», народнаму ансамблю танца «Юнацтва» і народнаму хору народнай песні імя В.Я.Балаханова дзяржаўнай установы культуры «Палац мастацтваў г.Бабруйска» Магілёўскай вобласці падцверджана званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
Згодна Пастанове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 38 ад 02.06.2021 «Аб прысваенні і пазбаўленні наймення «народны» («узорны»)» за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоена найменне: «народны» – вакальнаму ансамблю «Млечный путь» Вейнянскага Цэнтра культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна»; «узорны» – тэатральнай студыі «В точку!» дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1».
Віншуем калектывы з дасягнутымі вышынямі, жадаем утрымліваць статус новымі творчымі дасягненнямі, удасканальваць сваё майстэрства, натхнёна працаваць на ніве аматарскай творчасці.