Мастера-шаповалы
Ціханава Любоў Фёдараўна
Нарадзілася у вёсцы Безкакава, Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці 10 верасня 1935 года ў сям'і калгаснікаў. Закончыла 10 класаў Мсціслаўскай сярэдняй школы №3 і пайшла вучыцца на курсы бухгалтараў. Працавала ў калгасе «Красный пахарь» вёскі Мазалава, Мсціслаўскага раёна па спецыяльнасці.
Пасля замужжа пераехала ў вёску Пакуцце Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, працавала ў калгасе «Дрыбінскі», у ДРБУ, касірам аўтакасы, работнікам Горгаза.
Валяць валёнкі навучылася ад мужа, дапамагаючы яму. Муж рана памёр, і ёй давялося адной гадаваць пяцярых дзяцей. Жадала, каб дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, дзеля гэтага прыйшлося зарабляць дадатковыя грошы. І Любоў Фёдараўна пачала валяць валёнкі, якія прадавала на мясцовым базары. Валяе валёнкі яна і зараз.
Любоў Фёдараўна прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах аддела культуры.
Ў 2006 годзе прадстаўляла сваё майстэрства на подворку «Катрушніцкі хворць» разам з дэлегатамі Дрыбінскага аддзела культуры на фестывалі-ярмарцы «Дажынкі-2006» у горадзе Бабруйску, на Днях славянскай пісменнасці ў горадзе Шклове, у мерапрыемствах да 300-годдзя бітвы пад вёскай Лясная Слаўгарадскага раёна.
Зараз Любоў Фёдараўна з'яўляецца актыўнай удзельніцай клуба «Шапавал», створанага пры Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі, дзе яна праводзіць заняткі з дзецьмі.
Чараповіч Таццяна Міхайлаўна
Нарадзілася у вёсцы Драздоўка Горыцкага раёна Магілёўскай вобласці 26 жніўня 1963 года ў сям'і калгаснікаў. Скончыла Дрыбінскую сярэднюю школу і паступіла ў Магілёўскае вучылішча культуры. Працавала ў Дрыбінскім раённым цэнтры культуры, Горыцкім бюро падарожжаў і экскурсій, у цяперашні час працуе навуковым супрацоўнікам Дрыбінскага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Валёнкі валяў бацька. З дзяцінства яму дапамагала. Валёнкі валяе і муж Таццяны Міхайлаўны, яму яна таксама заўжды дапамагае. Па службовым абавязкам ёй заўжды прыходзіцца працаваць над вывучэнем традыцый разнастайнасці тэхнікі гэтага рамяства. Пачала вырабляць валёнкі сама.
Таццяна Міхайлаўна заўжды прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах аддзела культуры Дрыбінскага раёна. У 2006 г. дэманстравала сваё майстэрства на падворку «Катрушніцкі хворць», прадстаўленым Дрыбінскім аддзелам культуры на фестывалі-ярмарцы «Дажынкі-2006» у горадзе Бабруйску, на Днях славянскай пісменнасці ў горадзе Шклове, ў мерапрыемствах, прысвечаных 300-годдзю бітвы пад вёскай Лясная Слаўгорадскага раёна. Зараз Таццяна Міхайлаўна з'яўляецца актыўнай удзельніцай клуба «Шапавал», створанага пры Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі, дзе яна праводзіць заняткі з дзецьмі.
Арцёмаў Міхаіл Іванавіч
Нарадзіўся ў вёсцы Драздоўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці 6 кастрычніка 1937 года. Працаваў у калгасе «Рассвет» в.Карэбы Дрыбінскага раёна. У 1941 годзе бацька пайшоў на фронт і не вярнуўся. Цяжкае пасляваеннае жыццё вымусіла хлопца асвоіць майстэрства валяння. Разам з дарослымі шапаваламі ён займаўся адхожым промыслам, хадзіў па суседнім вёскам, даходзіў да Рассі. Калі з'явілася свая сям'я, прадажа валёнак прынесла даход. У цяперашні час Міхаіл Іванавіч вяляле валёнкі толькі для сваёй сям'і.
Чараповіч Юрый Анатольевіч
Нарадзіўся ў вёсцы Немерка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 5 жніўня 1964 года. Скончыў Раснянскую сярэднюю школу, пасля яе заканчэння вучыўся ў Мінскім машынабудаўнічым вучылішчы, служыў у арміі. Пасля арміі скончыў электратэхнічны тэхнікум у горадзе Вязьма. Працаваў у калгасе «Заветы Леніна» Дрыбінскага раёна вадзіцелем.
Валяць валёнкі навучыўся ад цесця. Валяе ўжо на працягу трох гадоў толькі для свёй сям'і.
Міхееў Анатоль Яўгенавіч
Нарадзіўся ў вёсцы Каратышкі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці 26 студзеня 1957 года. Скончыў Дрыбінскую сярэднюю школу, працаваў вадзіцелем ў саўгасе «Слава» в. Цёмны Лес. Негледзячы на тое, што валяннем займаліся яго бацькі, шапавальству навучыўся ў 1990 годзе ад цесця, разам з якім прадаваў свае вырабы на мясцовым базары, каб забяспечыць сям'ю. Зараз Анатоль Яўгенавіч збывае свае вырабы ў суседніх раёнах.
Багданаў Сцяфан Малахавіч
Нарадзіўся ў вёсцы Дрыбін Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Рана застаўся без бацькоў. З дзяцінства давялося самаму зарабляць на хлеб. Ён пайшоў у шапавальскую арцель. Там у майстроў навучыўся шапавальнаму рамяству. Пасля вазіў свае валёнкі на продаж на мясцовы базар, былі заказы ў Расію.
Цыганкоў Рыгор Цімафеевіч
Нарадзіўся ў вёсцы Дрыбін Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У час вайны загінуў бацька, маці аслепла. Калі майстры-шапавалы набіралі сабе ў вучні дзяцей, малы Рыгор вырашыў пайсці да іх. Разам з шапаваламі ён прайшоў усю Беларусь, даходзіў да Брэста і Гродна, валёнкі рабілі дома ў заказчыкаў. Так ён дасканальна пераняў майстэрства і пачаў працаваць самастойна.
Асіпоўскі Уладзімір Станіслававіч
Нарадзіўся 4 мая 1969 года ў вёсцы Саўчанкі Віцебскага раёна. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Віцебскім вучылішчы на аўтаслесара. Працаваў па спецыяльнасці. У 1987 годзе быў прызваны ў армію. У час яго службы быцькі пераехалі ў вёску Пакуцце Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, і пасля арміі ён прыехаў жыць да іх. Уладкаваўся на працу ў саўгас «Слава» в.Цёмны Лес.
Уладзімір Станіслававіч памятае, што калі ён быў малы, да іх ў вёску прыязджаў майстар з Дрыбінскага раёна – Агароднікаў Еўдакім Ягоравіч. Ужо тады хлопчык пачаў цікавіцца шапавальствам. Але першая яго настаўніца - маці, ад яе і пераняў навуку Уладзімір Станіслававіч. Зараз валяе ён толькі на заказ, для суседзяў, у Мінск, і нават у Прыбалтыку.