31 мая ў Чавускім раёне адбудзецца XIII міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі”

XIII міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі” пройдзе 31 мая 2026 года на тэрыторыі крыніц “Байкава” Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Пачатак у 11.00.
Мэты і задачы конкурса: адраджэнне, захоўванне і папулярызацыя самабытнай фальклорнай культуры, традыцый рэгіянальнага напрамку; выяўленне і вяртанне ў практыку разнастайных формаў асноўных відаў жанраў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасці; абмен вопытам і прапаганда народных свят рэгіёнаў вобласці; развіццё ўзаемаадносін паміж рэгіёнамі вобласці ў сферы культуры; выхаванне і далучэнне дзяцей, моладзі і падлеткаў да традыцыйнай культуры і мастацкіх рамёстваў.
Арганізатары свята-конкурса: сектар культуры Чавускага райвыканкама; дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна”.
У рамках свята-конкурса будуць арганізаваны: выстава-кірмаш прыкладнога мастацтва народных майстроў і ўмельцаў, харчовай прадукцыі; спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі; конкурсы рэгіянальных карагодаў, аўтэнтычных спеваў, традыцыйных пачастункаў, траецкіх вянкоў.
На свята запрашаюцца ўмельцы і майстры народных мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў вобласці са сваёй выставай дэкаратыўна-прыкладнога напрамку, аматарскія калектывы аўтэнтычнага (этнаграфічнага), фальклорнага напрамку рознай узроставай групы.
Удзельнікі конкурсу могуць праявіць сябе ў наступных намінацыях: “Лепшы карагод”; “Аўтэнтычныя спевы”; “Лепшы традыцыйны пачастунак”; “Лепшая траецкі вянок”.
Заяўкі на ўдзел у свяце-конкурсе прадстаўляюцца да 27.05.2026 г. па электроннай пошце metod.rckid@yandex.by.