2 лістапада ў Баркалабаўскім культурна-спартыўным Цэнтры прайшла творчая справаздача
Удзельнікі мастацкай самадзйнасці падрыхтавалі абрад беларусскага вяселля. Яны падзяліліся, што арганізаваць вяселле гэта не простая справа, гэта навука, якая складвалася ў народзе вякамі.
Як казаў адзін мудры чалавек, вяселле – гэта народная опера са шчаслівым канцом. І першая дзея гэтай оперы не сватанне, а рада ў доме жаніха, на якую збіраліся родныя, сваякі, каб абмеркаваць, якую нявесту лепш узяць – чарнявую, бялявую ці рыжу кучаравую.
У Беларусі перад заручынамі адбывалася сватанне. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Баркалабаўскага КСЦ паказалі гледачам гэты абрад з песнямі, байкамі ды танцамі. Пад час сватання вызначалі калі галубкі пажэняцца. Пасля сватанне ў хуткім часе ў хаце нявесты праходзяць заручыны, на якіх дзяўчыну далучаюць да роду жаніха, і яна ўжо не мае права адмовіцца ад замужжа. Гэта частка вясельнага абраду і называецца заручынамі, бо тут маладыя абменьваюцца заручальнымі пярсцёнкамі, рукі ж іх звязваюць ручніком. Кожнаму дзеянню нададзена сімвалічнае значэнне, таму што маладыя знаходзяцца на пачатку новага, супольнага жыцця, каб быць разам назаўжды.
Важны момант ў вяселлі – дзяльба каравая. Яго выпякалі каравайніцы. Гэта былі абавязкова замужнія занчыны, не бяздзетныя, тыя, хто добра жыў у шлюбе. Старэйшая каравайніца была хросная маці ці цётка. Жаніх, калі ехаў па маладую, забіраў каравай з сабою. Беларускае вяселле адбылося яскравым
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сітэма Быхаўскага раёна”.