Другі этап творчага марафону «Натхненне малой радзімы» адбыўся 24 красавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры
«Ад продкаў да нашчыдкаў
перадаецца народная творчасць.
І гэта сувязь будзе вечнай,
пакуль квітнее і жыве
народнае мастацтва».
Край Прыдняпроўскі… Святая наша Радзіма, мілая і дарагая сэрцу мясціна. Край паэтаў і ваяроў, рамантыкаў і шчырых духам людзей. Яго любяць пяшчотна і раўніва тыя, хто тут нарадзіўся; узнёсла і аддана тыя, хто хоць раз наведаў гэты цудоўны куток.
Менавіта на адлюстраванне гэтых пачуццяў і скіраван творчы марафон «Натхненне малой радзімы», які будзе праводзіцца на працягу 2019 года. Творчы марафон уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і папулярызацыю аматарскай творчасці кожнага раёна Магілёўскай вобласці з асноўнымі тэматыкамі: «Год малой радзімы» і «75-годзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
У 2 этапе марафона прынялі ўдзел майстры народных мастацкіх рамёстваў і творчыя калектывы з 5 раёнаў вобласці: народны аркестр народных інструментаў і народны акадэмічны хор Клічаўскага раённага Дома культуры; народны ансамбль народнай песні «Вярбічанька» Клетненскага СДК Глускага раёна; народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Мышкавіцкага СДК і народны духавы аркестр «Фанфары Кіраўска» Кіраўскага раёна»; народны ансамбль народнай песні ветэранаў працы «Гаспадыня» і народны фальклорны ансамбль «Багатуха» Быхаўскага раённага Цэнтра культуры. Бабруйскі раён прадстаўлялі калектывы раённага цэнтра культуры: народны хор работнікаў культуры, народны ансамбль народнай песні «Пярэзвы», харэаграфічны калектыў «Кола», ансамбль танца «Забава», а таксама народны ансамбль народной песні «Земляки» Гарбацэвічскага СДК, народны фальклорны ансамбль «Дубрава» Цялушскага СДК, дзіцячы тэатральны гурт «Лицедеи» Міхалеўскага СДК.
Усё пачалося на музычнай пляцоўцы каля будынку УК «МАМЦ НТ і КАР» – сваім выступам парадаваў гледачоў народны духавы аркестр «Фанфары Кіраўска» Кіраўскага раённага ЦК і ВЧ. У той жа час у фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра кожны жадаючы мог наведаць выставу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці, дзе свае майстэрства прадстаўлялі спецыялісты Цэнтра рамёстваў п.Глуша Бабруйскага раёна, Глускага, Клічаўскага раённых домоў рамёстваў, дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў і мастацтва г. Быхава, майстры з Кіраўскага раёна.
Пасля ў канцэртнай зале чакала сваіх гледачоў канцэртная праграма «Паклон табе, мой беларускі край!» з удзелам лепшых аматарскіх калектываў. Творчыя калектывы праз песню выказвалі любоў да сваёй малой радзімы, мілыга сэрцу вугалка радзімы, адлюстроўвалі душу беларускага народа. З павагай звярталіся ўдзельнікі да творчасці знакамітага літаратара Міхася Пазнякова з Быхаўшчыны, дэкламіруючы яго вершы.
Арнаменты беларускага танца дэманставалі харэаграфічныя калектывы дзіцячы ансамбль танца «Забава» і харэаграфічны калектыў «Кола», а таксама драматычнась Хатынскіх падзей вельмі выразна была прадстаўлены ў харэаграфічнай кампазіцыі народнага ансамбля танца «Беларусь» з Бабруйскага раённага Цэнтра культуры. Лялечны нумар «Барыня» у выкананні ўзорнага лялечнага тэатра «Паўлінка» Рэдкарожскага СДК Бабруйскага раёна вельмі выразна паказаў характар беларусаў, яго шчырасць, працавітасць, здольнасць выражаць свае пачуцці і адносіны да жыцця праз творчасць.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай работы
Фота: Юліі Булай