Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі на Магілёўшчыне
21 лютага ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая.
У пярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў кожнай клубнай установе пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня: час родного языка “Роднаму слову прызнанне ў любві” ў Шклоўскім раёне, канцэрт “Родная мова, якая ты прыгожая” народнага хору ветэранаў працы “Бабруйскія зоры” ў Бабруйску, інтэлектуальная ігра “Родная мова – матчына мова, ззяе вяселкаю кожнае слова…” у Чэрыкаўскім раёне, літаратурныя чытанні “Родная мова – душа народа” ў Магілёускім раёне і іншыя.
Але ж у некаторых раёнах мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы прайшлі раней. Так, напрыклад, у Палацы мастацтваў города Бабруйска прайшоў майстар-клас па ткацтву паясоў на бердышках на занятку гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Ткацтва” аддзела мастацкай творчасці. Яго правяла Людміла Крылова, аматар і даследчык народнай культуры. Падчас заняткаў Людміла Уладзіміраўна паказала прыёмы тэхналогіі стварэння паясоў на бердышках.
У Быхаве прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма “Гульні маёй бабулі”. Падчас правядзення мерапрыемства дзецям у гульнёвай форме паведамілі аб традыцыйных народных ляльках, а таксама аб беларускіх гульнях, якія запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Баркалабава. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Золата”, “Запляці пляцень”, “Пастушкі” і іншых. А потым для дзяцей правялі майстар-клас па вырабе лялькі “Масленіца”.
На Краснапольшчыне апошнія гады традыцыйна к Міжнароднаму дню роднай мовы праводзяць конкурс аматарскай літаратурнай творчасці “Мы на матчынай мове жывём”. Штогод конкурс выяўляе нямала прыхільнікаў беларускай мовы, якія апяваюць яе – ствараюць творы, напоўненыя любоўю і клопатам аб родным слове. У 2021 годзе конкурс набыў міжнародны характар, бо да ўдзелу ў ім былі запрошаны аматары творчасці не толькі Беларусі, але і Расійскай Федэрацыі. Новым у конкурсе таксама стала і тое, што творы на конкурс прымаліся як у вершах, так і ў прозе, дабавілася і намінацыя – “На роднай мове гавару”, дзе ўдзельнікі маглі паказаць валоданне роднай мовай і словам, даслаўшы творы на любую тэму.
Народны ансамбль народнай музыкі “Магілёўцы” ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” выступіў на літаратурным свяце. Якое зладзіла Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. У рамках мерапрыемства прайшоў літаратурны марафон “Мая мова – мая спадчына” з удзелам магілёўскіх пісьменнікаў і выхаванцаў тэатральнай студыі “У кропку” ДУА “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1”.
У Костюковічах у моладзёжным культурным Цэнтры “Юнацтва” прайшла дзіцячая пазнавальная ігравая праграма “Мова – гэты Вялікі народны скарб”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 5-6 класаў сярэдняй школы №1. У фае для рабят былі аформлены кніжная выстава “Як ты дорага мне, родная мова!”, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў, выстава традыцыйнага адзення і вырабаў ДПМ майстроў раённага Дома рамёстваў “Ганарымся мінулым і працуем для будучыні”. Таксама для рабят правялі віктарыну на тэму “Беларуская бульбачка”, затым усе разам практыкаваліся ў правільным вымаўленні, высвятлялі цікавыя факты пра беларускую мову, спявалі песні.
Родная мова – гэта мова маці, яна перадаецца ад чалавека да чалавека скрозь стагоддзя з першымі словамі, з выхаваннем. Яна – жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Трэба берагчы і ахоўваць яе, каб не страціць сваю ўнікальнаць і самабытнасць.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”