Народны ансамбль народнай песні «Вераснянка» прымаў удзел у XXVI Міжнародным фестывалі песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»
З 15 па 16 чэрвеня народны ансамбль народнай песні «Вераснянка» (мастацкі кіраўнік Л.Галыгіна) і народны майстар Беларусі Л.М. Лямцава раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна» прымалі удзел у XXVI Міжнародным фестывалі песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».
Фестываль праходзіць у г.Дуброўна Віцебскай вобласці з 1993 года. Важная падзея ў культурным жыцці Віцебшчыны аб’ядноўвае аматараў вакальнага, інструментальнага, харэаграфічнага мастацтва з розных краін свету. Сёлета фестываль сабраў творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Татарстана.
Народны ансамбль народнай песні «Вераснянка» прыняў удзел у адкрыцці і закрыцці фестываля, у тэатралізаваным шэсце самадзейных калектываў, салістаў, ганаровых гасцей і жыхароў па цэнтральнай вуліцы Дуброўна, у гала-канцэрце, выступіў з разнастайнай шырокай праграмай у вёскі Чырына Дубровенская раёна. Пад час адкрыцця фестывалю, народны ансамбль «Вераснянка» абменяўся караваем з народным калектывам «Руская песня» (г.Ярцава Смаленскай вобласці). Традыцыйна ўдзельнікі фестывалю з’яўляюцца і ўдзельнікамі мітынга-рэквіема. Выступленні народнага ансамбля «Вераснянка» атрымалі высокую ацэнку журы і як вынік – Дыплом лаўрэата фестывалю «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».
У рамках фестывалю прайшоў адзін з галоўных брэндаў – лялька «Дубравушка», якой сёлета споўнілася дваццаць гадоў. Кожны жыхар і госць горада ў гэты дзень мог убачыць майстар-класы, выставу конкурснага праекта традыцыйнай лялькі «Дубравушка». Майстры з Беларусі, Расіі, Рэспублікі Татарстан і іншых краін падчас фестывалю выраблялі ляльку. Дыплом удзельніка у намінацыі «Хатняя калекцыя» атрымала майстар з г.Круглае – Ларыса Лямцава.
Кожны год для ўдзелу ў праекце «Дыван дружбы» калектывы-удзельнікі прывозяць са сваёй Радзімы маленькія кавалачкі дываноў, на якіх прадстаўлена краіна пражывання. Потым з гэтых маленькіх работ сшываецца вялікі дыван дружбы, які ўпрыгожвае фестываль на выставе, а ў далейшым захоўваецца ў фондах гісторыка-краязнаўчага музея. Творчая дэлегацыя з г.Круглае не стала выключэннем, прадставівшы на праект невялікі дыван з Гербам роднага горада.
Т.Р. Радоўская, метадыст РДК