Пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маей Беларусі» ушанавалі ў Магілёве
Агляд-конкурс праводзіўся з красавіка па май бягучага года з мэтай захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, прапаганды і далейшага развіцця аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам агляду-конкурсу выступіў УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы».
У конкурсе прымалі ўдзел разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы, тэатры, студыі і тэатры мініяцюр, якія дзейнічаюць на базе клубных устаноў вобласці. Адметнай асаблівасцю агляду-конкурсу з'явілася тое, што тэатральныя пастаноўкі, падрыхтаваныя тэатральнымі калектывамі, былі беларускамоўнымі і тэматычнымі – прымеркаванымі 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
19 мая на сцэне канцэртнай залы «Магілёў» лепшыя аматарскія тэатральныя калектывы прадставілі на суд гледачоў свае пастаноўкі.
На пачатку мерапрыемства са словамі прывітання і падзякі да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуўся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Анатольевіч Сінкавец. Анатоль Анатольевіч выказаў спадзяванне, што ў хуткім часе ў Магілёве паявіцца новая тэатральная студыя і школа прафесійных вядучых.
Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра Алег Фёдаравіч Хмялькоў таксама падзякаваў усім, хто прымаў удзел у аглядзе конкурсе і прысвячае свой вольны час тэатру, нягледзячы на ўмовы і абставіны.
Журы агяду-конкурсу было надзвычай прафесійным: Маісеева Наталля Леанідаўна, галоўны рэжысёр УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», старшыня журы; Цішкевіч Алена Васільеўна, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»; Карпава Людміла Уладзіміраўна, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»; Глуздоў Аляксандр Мікалаевіч, вядучы метадыст УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».
Па выніках конкурсу, узнагароды размеркаваліся наступным чынам: пераможцам агляду-конкурсу і ўладальнікам дыплома I ступені стаў народны аматарскі тэатральны калектыў «Прамень» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна», мастацкі кіраўнік – Паседзька Таццяна Васільеўна; другое месца заняў узорны музычны тэатр «Слуги трёх муз» дзяржаўнай установы культуры «Палац мастацтваў горада Бабруйска», мастацкі кіраўнік – Петраш Іна Валянцінаўна, трэцяе месца дасталося тэатру чытальнікаў «Сюжет» раённага цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна», мастацкі кіраўнік – Нікалаенка Міхаіл Міхайлавіч.
Самым яскравым акцёрскім ансамблем і пераможцам у адпаведнай намінацыі стаў народны тэатр дзяржаўнай установы культуры «Палац мастацтваў горада Бабруйска», мастацкі кіраўнік Карбоўскі Сяргей Аляксеевіч.
Выканаўцам лепшай мужчынскай ролі журы назвала Віктара Іванавіча Бяляцкага, выканаўцу галоўнай ролі ў спектаклі «Апошні рубеж» тэатральнага калектыву раённага дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна».
Выканаўцай лепшай жаночай ролі была названа Северцава Анжаліка Мікалаеўна, выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі «Мікітаў лапаць» тэатра мініяцюр «Маска» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна».
Дыпломам «За патрыятызм і яскравае ўвасабленне тэмы 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне» журы вырашыла ўзнагародзіць народны тэатр Юнага гледача раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна», мастацкі кіраўнік – Юрчанка Марына Аляксандраўна.
Дыплом «За арыгінальнасць трактоўкі абранага матэрыялу» атрымаў народны тэатр гульні «Гарэзы» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна», мастацкі кіраўнік – Сямыга Галіна Андрэеўна.
Самым эмацыйным і шчырым выступленнем журы прызнала выступленне народнага тэатра дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці», мастацкі кіраўнік – Ала Іванаўна Кускова.
Спецыяльны дыплом «За папулярызацыю і захаванне традыцый беларускай народнай творчасці» атрымаў тэатр чытальнікаў «Сюжет» раённага цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна».
Алёна Беланожка, вядучы рэдактар УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»