Свята “Макавей” прайшло на Слаўгарадчыне
Гісторыя “Блакітнай крыніцы” пачынаецца з 998 года, калі на крыніцы хрысцілі племя радзімічаў, якое жыло там. З таго часу, ужо больш 1000 год, 14 жніўня праводзіцца асвячэнне вод крыніцы. Народнае свята “Макавей”, таксама вядомае як “Мядовы Спас”, звязана з ушаноўваннем Жыватворнага Крыжа Гасподня, Божай Маці і святых мучанікаў сямі братоў Макавеяў. Традыцыя паломніцтва і пакланення “Блакітнай крыніцы” у 2012 годзе ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Вось і сёлета на свята прыехалі паломнікі з Расіі, Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей, каб прайсці хрэсным ходам вакол крыніцы, пастаяць на святочнай службе, паглядзець на абрад хрышчэння. Шматлікія наведвальнікі свята Спаса, а іх з кожным годам становіцца ўсё больш, набываюць мёд, асвячаюць яго, набіраюць і, вядома, акунаюцца у халаднаватую асвячоную ваду крыніцы. Цікавы момант: вада у ёй мае пастаянную тэмпературу – 8 градусаў вышей за нуль. Яна не замерзае зімой, не награваецца летам і мае блакітнаватае адценне.
У праграме свята было шмат разнастайных і цікавых дзеянняў: правядзенне вячэрнега богаслуження, малебна, літургіі, абрада хрышчэння, хрэснага ходу. Была разгорнута выстава-кірмаш вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Крычаўскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага, Быхаўскага, Слаўгарадскага раёнаў і г. Магілева; продаж мёду і прадукцыі пчалярства, вырабы майстроў-сыравараў Слаўгарадскага раёна і іншых харчовых і прамысловых тавараў. Для самых маленькіх наведвальнікаў была арганізавана работа дзіцячых атракцыёнаў.
Таксама ў межах свята быў праведзены II рэгіянальны конкурс “Спас –усяму час” сярод фальклорных гуртоў і ансамбляў народнай песні, які становіцца ўжо добрай традыцыяй свята.
Удзел у ім прымалі фальклорныя гурты і ансамблі народнай песні Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Сярод фальклорна-аўтэнтычных гуртоў пераможцам стаў гурт “Вербіца” з Хоцімскага раёна, другое месца – гурт “Луца” з Гомельскай вобласці, трэцяе – “Вясковачкі” з Слаўгарадскага раёна.
Сярод індывідуальных выканаўцаў фальклорнай песні перамагла салістка Лазарава Л.І. з Хоцімскага раёна, другое і трэццяе месца у слаўгарадчан – Макаранка М.А. і Аксененка Н.С.
У намінацыі “Ансамблі народнай песні” пераможцамі стаў ансамбль “Чапурушкі” – Слаўгарадскі раён; другое месца у ансамбля “Прыпеўка” з Магілеўскага раёна; трэццяе - “Сябрына” – Крычаўскі раён.
Сярод індывідуальных выканаўцаў народнай песні першае месца не прысуждалася. Другое месца атрымаў - Падольскі Ю.І. з Магілеўскага раёна; два трэцціх месца падзялілі паміж сабой Лаўрыненкава Я.П. з Хоцімска і Чэбатар Т.Р. са Слаўгарада.
Паломніцтва да “Блакітнай крыніцы” з’яўляецца шырокамаштабнай культурнай падзеяй, якая з года ў год прыцягвае ўвагу ўсе большай колькасці ўдзельнікаў, беражліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне як гісторыка культурная і духоўная каштоўнасць Слаўгарадскага раёна.
Свята атрымалася сонечным і цеплым, і ўсе наведвальнікі змаглі адпачыць і набрацца моцы на год, да наступнага свята “Мядовы Спас”.
Ганна Тузянкова, вядучы рэдактар УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КПР».
Фота аўтара.