У Кіраўскім раёне абмеркавалі актуальныя пытанні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

28 красавіка Кіраўскі раён прымае абласны семінар-практыкум “Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны”, які праходзіць на базе ўстановы культуры “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей”.
Адной з асноўных мэт правядзення абласнога семінара-практыкума з’яўляецца акуталізацыя і абнаўленне работы па папулярызацыі аб’ектаў нематэрыяльна-культурнай спадчыны і ўключэння іх у сучаснае жыццё грамадства.
Удзел прымаюць больш за 70 чалавек – кіраўнікі структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дырэктара клубных устаноў, музеяў.
Мадэратар семінара-парктыкума – Хмялькоў Алег Фёдаравіч, дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, старшыня Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Ў адкрыцці семінара-практыкума прынялі ўдзел Жыгун Аляксандр Мікалаевіч, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Нецвятаева Марыя Валянцінаўна, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, начальнік аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Белавусаў Яўген Мікалаевіч, галоўны спецыяліст аддзела народнай творчасці, культурна-дасугавай дзейнасці і ўстаноў адукацыі упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама падрабязней спыніўся на пытанні па ахове аб’ектаў матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ў Магілёўскай вобласці і разглядзеў стан, праблемы, задачы.

Асноўныя патрабаванні да работы з новай формай прапановы аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi нематэрыяльныя праяўленням творчасці чалавека разглядзела Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

Пытанні выяўлення і навуковай экспертызы элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны разглядзела Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, доктара філалагічных навук філіяла “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Драздова Вольга Андрэеўна, вядучы метадыст па рабоце з нематэрыяльна-культурнай спадчынай ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” расказала пра ролю ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” у каардынацыі дзейнасці раённых устаноў культуры па захаванні і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Гапаева Вія Энаўна, дырэктар дзяржаўнай установы “Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей” расказала як вядзецца папулярызацыя нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Тэхналогія вырабу драўляных музычных інструментаў” майстрам А.А. Харкевічам.
У рамках семінара былі прадстаўлены творчыя прэзентацыі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава” і народнага фальклорнага ансамбля “Паршынскія зоры” Паршынскага сельскага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”. Работала выстава “Нематэрыяльная спадчына Магілёўскага Падняпроўя”.
Удзельнікі абмяняліся прафесійным вопытам, а таксама пазнаёміліся з рэгіянальнымі асаблівасцямі традыцыйнай нематэрыяльнай культуры. Працягнецца абласны семінар-парктыкум экскурсіяй па ўстанове культуры ”Жыліцкі гістарычны комплекс-музей”.



Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”