Удзел у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё»

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» у сельскіх установах культуры Круглянскага раёна прайшлі мерапрыемствы.
Напрыклад, у філіяле Елькаўшчынскі клуб-бібліятэка адбыўся вечар адпачынку «Танчым па-беларуску». Удзельнікам трэба было адгадаць беларускі танец па мелодыі, успомніць назвы гэтых танцаў, паказаць свой спрыт і ўменне выконваць розныя танцавальныя рухі, паіграць на народных музычных інструментах: бубне і драўляных лыжках. Потым вядучая запрасіла усіх прысутных патанчыць «Лявоніху», «Полечку-трасуху», «Бульбу», «Мяцеліцу», «Лянок». Вечар атрымаўся вельмі задушэўным і вясёлым.
У філіяле Радчанскі СЦК прайшлі вячоркі «Самаварныя задорынкі». Удзельнікі клуба для сталых людзей «Завалинка» чыталі беларускія вершы пра родную мову, Радзіму, маці, спявалі прыпеўкі, расказвалі прыказкі. У ходзе мерапрыемства вядучая прапанавала ўспомніць ветлівыя словы на беларускай мове.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць традыцыі беларусаў, робяць народную культуру жывой і блізкай.
Т.Н.Рылькова, заведующий методическим отделом РДК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна»