ЗЛІВАЮЦЦА СЛАВЯНСКІЯ ВЫТОКІ
2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Сапраўды, адзінства наша – у крыві. Гэта яшчэ раз пацвердзіў міждзяржаўны дыстанцыйны праект-конкурс “Мост сяброўства “Зліваюцца славянскія вытокі”, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі – абодва бакі адразу адгукнуліся і, як рэкі, зліліся сваёй творчасцю, ідэямі, знаходкамі, разуменнем адзін аднаго.
Мерапрыемства было ініцыявана аматарскім паэтычным аб’яднаннем “Світанак” Краснапольскага РЦК і кіраўніком аб’яднання Валянцінай Марчанка. Такая ініцыятыва стала альтэрнатывай ва ўмовах пандэміі (каронавірусу) традыцыйным творчым руска-беларускім сустрэчам.
Мэтай і задачамі праекта-конкурсу вызначана падтрыманне і ўмацаванне сяброўскіх і культурных сувязяў паміж народамі Расіі і Беларусі, Краснагорскім і Краснапольскім раёнамі, стварэнне ўмоў для развіцця творчасці, узаемадзеяння творчых сіл, абмену вопытам і аматарскай паэтычнай творчасцю, выхаванне патрыятызму, любові да вялікай і малой радзімы.
Сутнасцю праекта-конкурсу стаў абмен паэтычнымі творамі паэтаў-аматараў рэгіёнаў на конкурснай аснове і папулярызацыя вынікаў і хода праекта праз СМІ, інтэрнэт-прастору, выстаўкі, чытанні і інш.
Тэмай твораў, канешне, акрэслена сяброўста, яднанне народаў, агульнасць культурна-гістарычных каранёў, любоў да роднай зямлі.
На зварот Краснапольскага РЦК дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” да ўдзелу ў праекце адгукнуліся Муніцыпальная бюджэтная ўстанов культуры “Краснагорская міжпасяленчая цэнтральная раённая бібліятэка” (дырэктар Ставінава Г. М.), рэдакцыя раённай газеты “Красногорская жизнь” (галоўны рэдактар Сяўрук А. П.), рэдакцыя раённай газеты “Чырвоны сцяг. Краснаполле” (галоўны рэдактар Козік Н. В.), якія падтрымалі ідэю, адгукнуліся, уключыліся ў творчы працэс, актывізавалі творчыя сілы ў сваіх рэгіёнах, адным словам, будавалі “Мост сяброўства”.
На працягу апошняга тыдня сакавіка ішоў актыўны абмен паэтычнымі творамі паэтаў-аматараў раёнаў. Гэтыя творы гучалі ва ўстановах, падарожнічалі ў інтэрнэт прасторы, публікаваліся (ці будуць публікавацца) у пячатных СМІ, былі даступныя для карыстальнікаў праз выставы творчасці, відэаролікі.
Па выніках праекта аб’яднаннем “Світанак” Краснапольскага РЦК выпушчаны альбомы і брашуры “Мост сяброўства “Зліваюцца славянскія вытокі”. Брашуры могуць быць набытыя клубнымі і навучальнымі ўстановамі для правядзення тэматычных мерапрыемстваў у Краснапольскім РЦК.
На конкурс паступіла 28 вершаў ад творцаў Краснагорскай і Краснапольскай зямлі. Сярод іх з расійскага боку – Алег Падвойскі, Аляксандр Белазор, Пётр Хандожка, Васіль Хандожка, Уладзімір Канстанцінаў, з беларускага – Валянціна Марчанка, Сяргей Сыранкоў, Дзяніс Кустаў, Галіна Яўсеенка.
Усе творы прысвечаны тэме адзінства народаў Беларусі і Расіі, адзінству нашых каранёў, гісторыі, культуры, тэме любові да роднай зямлі, вялікай і малой радзімы, якія застаюцца ў сэрцы назаўсёды.
Многія з аўтараў конкурсу жывуць у суседніх краінах, аднак па іх прызнаннях, месца, дзе яны нарадзіліся і ўзраслі, з якім звязана пэўная частка жыцця, дзе засталіся родныя і блізкія людзі, дзе пахаваныя іх продкі, застаецца ў душы светлым раем, святыняй, самым уцешным месцам на зямлі.
“Навекі маё сэрца засталося
Сярод бяроз расійскіх, туманоў…
Мне жыць у Беларусі давялося,
Ды ў думках я ў Расіі зноў і зноў, – гэтыя і наступныя радкі з вершаў Валянціны Марчанка.
“Мая маленькая радзіма
Пусціла ў сэрцы карані.
І дзе б жыццё не прытуліла,
І дзе б я не была шчаслівай,
Лячу я птушкай да зямлі,
Дзе маці з бацькам век жылі”.
Многія, пэўна, пагадзяцца з наступнай думкай гэтай паэткі:
“Колесить можно много по свету,
Но однажды поймёшь ты завет:
Твоя родина – место планеты,
То, где клином сошёлся весь свет”.
А вось прызнанне Пятра Хандожкі з Краснае гары, які знайшоў другую радзіму ў беларускім горадзе Добруш:
“Здесь всё родное, родное до боли:
Кручи над Беседь-рекой,
Старые улицы, старая школа…
Вот и пропал мой покой…”
Не сакрэт, наколькі змяшаныя рускія і беларускія народы, колькі людзей знайшлі сваю другую радзіму ў суседніх краінах. Са ўсёй шчырасцю паэты апяваюць зямлю, якая стала для іх і прыветнай, і роднай.
“Второю родиной мне Беларусь
В моей судьбе вслед за Россией стала”, – разважае краснагорскі паэт Васіль Хандожка, які сёння жыве ў Беларусі ў горадзе Гродна.
“На зямлі, што мяжуе з Расіяй,
Я знаходжу усё для душы”, – прызнаецца шчырая на пачуцці Валянціна Марчанка, якая на Краснапольшчыну таксама пераехала з Краснагорскага раёна.
“В Краснополье есть русские люди,
Белорусы есть в Красной горе.
Пусть во веки веков так и будет,
Петухи пусть поют на заре”, – заклікае да сяброўства краснапольскі паэт-аматар Сяргей Сыранкоў.
Такія прыклады можна прыводзіць бясконца.
Тое, што ў суседніх краінах рускія і беларусы знаходзяць другую радзіму, як раз і сведчыць аб непарыўнасці славянскіх вытокаў, трываласці сяброўства, адзінстве менталітэтаў, жаданні простых людзей жыць у згодзе і будаваць саюзную дзяржаву.
Паэты заглядаюць у глыбіню гісторыі суседніх раёнаў, краін, ацэньваюць трывалыя сувязі і братэрскае сяброўства, выказваюць веру ў пабудову саюзнай дзяржавы, якая ацэньваецца імі як гарант міра і падтрымкі.
“Жывуць раёны – мірныя суседзі,
Расійска-беларускі рэгіён,
Святкуюць разам і спяваюць разам
І будзе так, як павялось здавён”, - упэўнена сцвярджае В. Марчанка.
“Что делить нам с тобою, Россия?
В наших жилах – славянская кровь.
Лишь в единстве могучая сила,
С нею Вера, Надежда, Любовь”, - разважае С. Сыранкоў.
Вынікі праекта-конкурсу будуць падведзены пасля 2 красавіка 2020 года. Кожны з раёнаў вызнача пераможцу конкурсу вершаў раёна-партнёра, адправіць дыплом на электронны адрас. Установы-удзельніцы праекта-конкурсу атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў.
Актыўнымі ўдзельнікамі міждзяржаўнага дыстанцыйнага праекта-конкурсу сталі ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”, МБУК “Краснагорская МЦРБ”, рэдакцыі г. п. Краснаполле і п. г. т. Красная Гара.
Валянціна Аляксандрава