Гульня-падарожжа «Па казачных старонках»

Усе казкі родам з дзяцінства. Казка – гэта не проста забава. Яна расказвае нам пра надзвычай важнае ў жыцці, вучыць быць добрымі і справядлівымі, абараняць слабых, пагарджаць хітрунамі і лісліўцамі.
З мэтай фарміравання цікавасці і любові да роднай мовы, у філіяле Шапялевіцкі клуб-бібліятэка прайшла гульня-падарожжа «Па казачных старонках», у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Удзельнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення казак, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі: «Курачка раба», «Як курачка пеўніка ратавала», «Стары бацька», «Пшанічны каласок», «Бацькаў дар».
«Падарожжы па казках» не толькі ўзбагачаюць беларускамоўны слоўнік дзяцей, але і спрыяюць іх далучэнню да беларускага фальклору.
Гульня атрымалася цікавай і пазнавальнай.
Т.М.Рылькова, загадчык метадычнага аддзела РДК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна»